Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 11 22.02.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля" па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2021 г. № 11

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля» па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля» па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 22.02.2021 № 11

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля» па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля» па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля» па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000218 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

8.Ахоўная зона акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў і вызначана ў межах зямельнага ўчастка, а таксама тэрыторыю з боку вул. Рабкораўскай і праезда ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Рабкораўскай, 19.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,1 га.

9.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі з каардынатамі 53.888379, 27.541352 па паўночна-ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка будынка па вул. Рабкораўскай, 19 да кропкі з каардынатамі 53.888076, 27.541585;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі з каардынатамі 53.888076, 27.541585 па паўднёва-ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Рабкораўскай, 19 да кропкі з каардынатамі 53.887959, 27.541167;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны-захад ад кропкі з каардынатамі 53.887959, 27.541167 уздоўж бартавога каменя праезнай часткі мясцовага праезда да перасячэння з вул. Рабкораўскай да кропкі з каардынатамі 53.888196, 27.540786;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны-ўсход ад кропкі з каардынатамі 53.888196, 27.540786 па бартавым камені няцотнага боку праезнай часткі вул. Рабкораўскай да кропкі з каардынатамі 53.888379, 27.541352.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, а таксама якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

устаноўка рэкламных канструкцый, тэматычна не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай

гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля»

па вул. Рабкораўскай, 19 у г. Мінску

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Постановление МК РБ №13 от 22.02.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Мемарыяльны комплекс "Рыленкі" ў в. Рыленкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Постановление РБ №16 от 26.02.2021 О наделении полномочиями Решение Лунинецкий райисполком №206 от 08.02.2021 Об определении нормативов субсидирования на 2021 год Решение Пинский горисполком №138 от 09.02.2021 О наделении полномочиями Решение Барановичский горисполком №361 от 12.02.2021 Об изменении решения Барановичского городского исполнительного комитета от 12 августа 2016 г. № 2305 Решение Жабинковский райисполком №196 от 12.02.2021 Об определении нормативов субсидирования на 2021 год Решение Толочинский райисполком №73 от 12.02.2021 О наделении полномочиями Решение Витебский горисполком №122 от 08.02.2021 О делегировании полномочий Решение Поставский райисполком №157 от 17.02.2021 О наделении полномочиями Решение Дубровенский райисполком №86 от 09.02.2021 О наделении полномочиями